Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць сайтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3. Значнасьць
4. Крыніцы
5. Зьмест
6. Заключэньне
Значнасьць

Калі тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё тэма вартая для апісаньня ў Вікіпэдыі.

Толькі невялікая частка сеціўнага зьместу вартая асьвятленьня ў Вікіпэдыі. Пад сеціўным зьместам разумеюцца вэб-сайты, інтэрнэт-форумы, падкасты, вэб-коміксы, анлайн-часопісы, газэты і г. д.

Каб быць уключаным у Вікіпэдыю, пэўны праект мусіць адпавядаць прынамсі аднаму зь ніжэй пералічаных крытэраў значнасьці:

  1. праект быў тэмай некалькіх нетрывіяльных публікацыяў, крыніцы якіх самі па сабе незалежныя ад прапанавага праекту.
    • Такімі публікацыямі ня лічацца:
      • перадрукоўкі прэс-рэлізаў і рэклямных тэкстаў, датычных прапанаванага сайту;
      • трывіяльнае асьвятленьне, напрыклад, артыкулы ў газэтах, якія проста прыводзяць інтэрнэт-адрасы, спасылкі ў каталёгах спасылак ці інтэрнэт-крамах.
    • Такімі публікацыямі лічацца вартыя даверу публікацыі ў любой форме, такія як газэтныя і часопісныя артыкулы, кнігі, тэлевізійныя перадачы і г. д.
  2. Вэб-сайт ці іншы праект атрымаў вядомую, паважаную і незалежную ўзнагароду.

Канфлікт інтарэсаў і рэкляма

Калі вы датычныя да сайту, пра які зьбіраецеся пісаць, то ўзьнікае канфлікт інтарэсаў, які будзе вялікай перашкодай у напісаньні добрага, нэўтральнага і аб’ектыўнага энцыкляпэдычнага артыкула. Будзе складана напісаць артыкул так, каб ён не выглядаў для іншых удзельнікаў як рэкляма. Адсутнасьць рэклямнага зьместу ў артыкулах Вікіпэдыі забясьпечваецца адным з слупоў, непахісных правілаў Вікіпэдыі. Таму, калі ваш прапанаваны артыкул выклікае канфлікт інтарэсаў, ці не адпавядае вышэй прыведзеным крытэрам значнасьці для вэб-сайтаў, вельмі верагодна, што ён будзе выдалены.


Ці адпавядае тэма вашага артыкула вышэй пазначаным патрабаваньням?