Вішня (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вішня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падбельскія Агароднікі
Вусьце Левая Лясная
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 160 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Ві́шня (у высокай плыні — Плюскаўка) — рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Левай Лясной (прыток Заходняга Бугу, басэйн Віслы). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Падбельскія Агароднікі Пружанскага раёну (на тэрыторыі Белавескай пушчы), вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Ганцы Камянецкага раёну. Ад вусьця мае 1,4 км каналізаванага рэчышча[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 100

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 100