Ганібал Барка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганібал Барка
247 да н. э.183 да н. э.
Ганібал Барка
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Ганіба́л (у перакладзе зь фінікійскай «дар Баала») Барка, больш вядомы як проста Ганібал (247 — 183 да н. э.) — картагенскі палкаводзец. Лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў і дзяржаўных мужоў старажытнасьці. Быў ворагам нумар адзін Рымскай рэспублікі і апошнім сапраўдным лідэрам Картагену перад ягоным падзеньнем у сэрыі Пунічных войнаў.