Гаспар Чыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаспар Чыж
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1747[1]
Памёр 1825
Род Чыжы[d]

Гаспар Чыж (па-польску: Gaspar Czyż) гербу Гадземба (1747—1825) — маршалак шляхты Віленскай губэрні, пасол Чатырохгадовага Сойму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіюме. Пасьля вучобы займаў пасады: двараніна скарбу ВКЛ, віленскага гродзкага судзьдзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам Вільні. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстаньня 1794 г. — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павету. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн сьвятой Ганны і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губэрні.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты з Каралінай Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mościcki H. Czyż Gaspar. Polski Słownik Biograficzny. Wrocław-Kraków Том 4 1938, с. 379