Гвалт у Фынтына-Альбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падзел Букавіны пасьля 28 чэрвеня 1940 году. Жоўтыя ёсьць тэрыторыі далучаныя да СССР, зялёныя — да Румыніі.

Гвалт у Фынтына-Альбэ — масавае забойства, якое адбылося 1 красавіка 1941 году ў Паўночнай Букавіне, калі пры спробе перасекчы мяжу з Савецкага Саюза ў Румынію загінула ад 44 да 3 тысяч мірных жыхароў каля вёскі Фытына-Альбэ, якая цяпер знаходзіцца ў Чарнавіцкай вобласьці Ўкраіны. Калі людзі спрабавала бегчы па ім пачалася стрэляніна з боку савецкіх памежных войскаў. Не зважаючы на тое, што паводле савецкае афіцыйнае справаздачы, было забіта ня больш за 44 мірных жыхароў, мясцовыя сьведкі ўзгадваюць, што ахвяраў было значна больш, заяўляючы, што тых, хто выжыў, катавалі, забівалі і хавалі ў брацкіх магілах. Іншых выжылых, як мяркуецца, катавалі У будынках ворганаў НКУС, савецкае сакрэтнае паліцыі[1][2][3]. Некаторыя крыніцы называюць гэтую разаніну «румынскай Катыньню»[4][5][6].

У 2011 годзе Палата дэпутатаў Румыніі прыняла закон, які ўсталёўвае 1 красавіка Нацыянальным днём ушанаваньня памяці румынскіх ахвяраў масавых забойстваў у Фынтына-Альбэ і іншых рэгіёнаў, а таксама тых, хто загінуў праз дэпартацыю, голад і іншых формаў рэпрэсіяў, арганізаваных савецкім рэжымам у Герцы, на поўначы Букавіны і ў Бэсарабіі[7].

Чыньнікам пабегу людзей у Румынію сталася тое, што ў чэрвені 1940 году СССР гвалтоўна уключыў тэрыторыю Бэсарабіі і паўночнай Букавіны ў свой склад. Перад гэтым рушыў ультыматум з боку савецкага камандваньня і румынская адміністрацыя здолела ўцячы да прыходу Чырвонае арміі. Для мясцовых румынаў зьяўленьне савецкіх войскаў сталася нечаканым, а многія сем’і былі падзеленыя ўсталяваньнем новае мяжы паміж Румыніяй і СССР. Менавіта праз гэта шмат людзей намагалася перасекчы мяжу як легальна, гэтак і нелегальна. Рэакцыя савецкіх уладаў на гэтую зьяву была дваякай. Спачатку былі ўзмоцнены намаганьні памежнага патруляваньня. Па-другое, былі складзеныя сьпісы сем’яў, якія мелі аднаго альбо некалькіх сваякоў, якія зьбеглі ў Румынію, і, такім чынам, лічыліся здраднікамі радзімы, таму падлягалі дэпартацыі ў працоўныя лягеры. 1 студзеня 1941 году ў сьпісах 97-й часткі Савецкае памежнае службы згадвалася 1085 чалавек. У гэты момант у сьпіс пачалі ўключацца нават людзі, якіх проста падазравалі ў намеры бегчы ў Румынію[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]