Геакэшынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геакэш у Нямеччыне

Геакэ́шынг — вулічая гульня па пошуку скарбаў, удзельнікі якой выкарыстоўваюць прымач глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (GPS) альбо іншыя навігацыйныя тэхнікі, каб схаваць і адшукаць кантэйнэры (якія называюцца «геакэшамі» альбо проста «кэшамі») у любой кропцы Зямлі. Тыповы геакэш — невялікі воданепранікальны кантэйнэр, у якім знаходзіцца журнал гульні і «скарб» — звычайна цацкі альбо забаўкі невялікага кошту. На сёньняшні дзень блізу 800 000 геакэшаў зарэгістраваныя на розных вэб-сайтах, прысьвечаных мінуламу. Геакэшы на сёньняшні дзень схваныя ў больш чым 100 краінах па ўсім сьвеце і на ўсіх 7 кантынэнтах уключна з Антарктыкай.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геакэшынг узнік амаль адразу пасьля адключэньня сыстэмы зьніжэньня дакладнасьці (па-ангельску: Selective Ability (SA)) 1 траўня 2000 году. У выніку гэтага дакладнасьць цывільных прымачоў GPS вырасла з 100 да 20 мэтраў, а ўжо 3 траўня 2000 году Дэйвам Алмэрам з штату Арэгон быў схаваны першы задакумэнтаваны геакэш.[2] Месцазнаходжаньне было зьмешчанае ў групе навінаў сеткі Usenet. Да 6 траўня гэты геакэш быў двойчы знойдзены і адзін раз было паведамлена пра знаходку. Згодна з паведамленьнем Дэйва Алмэра, патайніком, які ён зрабіў, было плястыкавае вядро, практычна цалкам закапанае ў зямлю, у якім знаходзілася праграмнае забесьпячэньне, відэа, кнігі, ежа, грошы і рагатка.[3]

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульня першапачаткова назывылася па-ангельску: GPS stash hunt альбо па-ангельску: gpsstashing (пошук альбо хаваньне тайнікоў з дапамогай GPS). Пасьля абмеркаваньня ў групе gpsstash назва была зьмененая. 30 траўня 2000 году Мэт Стам выказаў меркаваньне, што назва «тайнік» мэжа мець нэгатыўны падтэкст і прапанаваў выкарыстоўваць замест яго назву «геакэшынг».[4]

Гульня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геакэш «Loonse en Drunense Duinen», схаваны ў Галяндыі

Першапачаткова можа падацца, што знайсьці тайнік пры дапамозе GPS-прымача і каардынатаў проста. Аднак дакладнасьць, зь якой GPS-прымач вызначае пазыцыю, складае некалькі дзясяткаў мэтраў. GPS-прымач дазваляе толькі паказаць мясковасьць знаходжаньня тайніка. Але для дакладнага пошуку неабходна карыстацца падказкамі ў апісаньні тайніка.

Тайнікі бываюць самых розных відаў. Самы распаўсюджаны тайнік — гэта кантэйнэр з накрыўкай, у якім знаходзяцца «скарбы» — дробныя прадметы (дыскі, кнігі, цацкі) і нататнік (журнал гульні) для тых, хто знайшшоў тайнік. Гулец мае права адзначыцца ў нататніку і ўзяць любы прадмет, але таксама ён мусіць пакінуць які-небуць іншы прадмет падобнай вартасьці. Нататнік зьяўляецца абавязковым атрыбутам тайніка і ўтрымлівае інфармацыю пра тайнік і ягоных наведвальнікаў. Пасьля наведваньня тайніка гулець мусіць зачыніць кантэйнэр і пакінуць яго на папярэднім месцы. Пры гэтым тайнік маскуецца, каб наступныя гульцы прыклалі ня меншыя намаганьні знайсьці кантэйнэр, а таксама каб ён ня быў выпадкова знойдзены пабочнай асобай. Застаецца толькі напісаць пра сваю знаходку ў інтэрнэтнай гасьцёйні тайніка.

Апроч традыцыйных сустракаюцца таксама і пакрокавыя тайнікі. Для таго, каб знайсьці кантэйнэр, геакэшар павінен разьвязаць задачу, якую стварыў аўтар тайніка. Часам задача палягае ў адказах на пытаньні, зьвязаныя зь мясковасьцю, часам патрабуюцца здольнасьці арыентаваньня на мясцовасьці, а ў пэўных выпадках гульцу спатрэбіцца паказаць сваю эрудыцыю, каб разьвязаць задачу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сьпіс геакэшаў у Антарктыцы 11 сьнежня 2007  (анг.)
  2. ^ гісторыя геакэшынгу Geocaching.com  (анг.)
  3. ^ Dave Ulmer: «GPS Stash Hunt... Stash #1 is there!» 3 траўня 2000 году  (анг.)
  4. ^ Matt Stum 30 траўня 2000 г. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геакэшынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў