Генрык Пантопідан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генрык Пантопідан

Генрык Пантопідан (па-дацку: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменьнік-раманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісаньне сучаснага жыцьця Даніі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютляндзкай паўвысьпе ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсьць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютляндыі, у горад Рандэрс. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у Капэнгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрсьлеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Мэце Мары Хансэн, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладаньня, пасьля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у тыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцьця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943.