Герб Лібіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмблема Лібіі

У цяперашні момант дзяржаўнага гербу ў Лібіі няма. Да жніўня 2012 р. замест гербу выкарыстоўвалася эмблема Нацыянальнае пераходнае рады Лібіі — часовага вышэйшага органу ўлады ў краіне пасьля зрынаньня Муамара Кадафі.

Зь лютага 2013 на пашпартах Лібіі замест гербу выкарыстоўваюцца паўмесяц і зорка.

Былыя гербы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Лібіі (1977-2011)

Лібійскі герб (па-арабску: شعار ليببا‎) — амаль той жа самы герб, які выкарыстоўваўся, пакуль краіна была часткай Фэдэрацыі Арабскіх Рэспублік. Быў прыняты пасьля выхаду Лібіі з Фэдэрацыі ў 1977 року.

Роднасны сьцягу, зялёны колер зьяўляўся з аднаго боку сымбалем Зялёнага плашча прарока Мухамада, а з другога знакам Зялёнай Рэвалюцыі палкоўніка Кадафі.

Ястраб, намаляваны на гербе, зьяўляецца Ястрабам Курайш, эмблемай роду прарока Мухамада.

Фраза «Зьвяз арабскіх рэспублік» (па-арабску: اتحاد الجمهوريات العربية‎, ittiħād al-jumhūriyyāt al-`arabiyya) на стужцы сьціснута ў кіпцюрах ястраба.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]