Герб Сінкевічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Сінкевічаў
Апісаньне
Зацьверджаны 2 сьнежня 2008

Герб Сінкевічаў — герб аграгарадку Сінкевічы Лунінецкага раёну. Герб зацьверджаны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 году № 659.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Сінкевічаў уяўляе сабой вараскі шчыт, у блакітным полі якога намалявана срэбраная чапля, якая трымае ў дзюбе лілеяпадобную кветку таго ж мэталу, ніжэй зялёны хвалісты пояс аддзяляе срэбраны ўскраек.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гербе намалявана шэрая чапля, якая, як і яшчэ звыш 60 відаў птушак, робіць у навакольлях вёскі свае гнёзды, мясцовая калёнія гэтай птушкі зьяўляецца найбуйнейшай у сярэдняй паласе Эўропы. Увогуле ваколіцы Сінкевічаў адрозьніваюцца багатай прыродай. Тут у 1985 годзе быў створаны першы ў Беларусі дзяржаўны біялягічны заказьнік «Вусьце Лані», жывёльны сьвет якога лічыцца эталёнам для фаўны Палесься.

Лілея ў дзюбе птушкі быццам бы заклікае жыхароў краю захаваць галоўную славутасьць раёну — лабелію Дортмана. Хвалісты пояс зялёнага колеру гэта сымбаль натуральнай абароны ўнікальнага кутка флёры і фаўны — шлях у заказьнік ускладнены багністай мясцовасьцю.

Поле срэбранага колеру ў ніжняй частцы герба сымбалізуе маляўнічасьць навакольляў, якімі захапляліся шматлікія беларускія пісьменьнікі, у тым ліку Якуб Колас — у памяць пра яго знаходжаньне ў вясковай школе створаны музэй[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]