Герман Цітоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герман Цітоў
Дата нараджэньня 11 верасьня 1935(1935-09-11)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 верасьня 2000(2000-09-20)[2][3][4][…] (65 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лётчык, касманаўт, пісьменьнік, палітык, вайсковец, навуковец, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Герман Цітоў (11 верасьня 1935, Полкаўнікава, Алтайскі край — 20 верасьня 2000, Масква) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960 годзе. Абраны пілётам другога касьмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961 году. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў зьдзейсьніў касьмічны палёт працягласьцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысячаў кілямэтраў.

У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу гораду Чырвоны Кут Саратаўскай вобласьці Расеі.

На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, з гэтай прычыны ён зьяўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасьля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касьмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе не пайшоў у адстаўку.

Член КПСС з 1961 году, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).

Балятаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканьнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 траўня 1995 году перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканьнях.

Памёр ад сардэчнага прыступу 20 верасьня 2000 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Титов Герман Степанович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б German Stepanowitsch Titow // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Brozović D., Ladan T. German Stepanovič Titov // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ http://cultureru.com/category/music/moscow-conservatorie/page/6/