Грамафон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грамафон

Грамафо́н (па-грэцку: γράμμα — запіс, φωνή — гук) — прылада для запісваньня і прайграваньня гука з грамафоннай кружэлкі.

Грамафон зьяўляецца перайначваньнем фанографа, незалежна вынайдзенага ў 1877 годзе Шарлем Кро і Томасам Эдысанам. Эміль Бэрлінер, азнаёміўшыся з працамі Кро, вырашыў замест цыліндраў для запісваньня і прайграваньня гукаў выкарыстоўваць дыскі. Новае вынаходніцтва, названае грамафонам, было запатэнтавана Бэрлінерам 26 верасьня 1887 года. Грамкружэлкі першапачаткова вырабляліся з эбаніту, затым з шэллаку. Першая ў сьвеце грамкружэлка была цынкавай. Разец, прымацаваны праз ланцужок да вібруючай,якая ўспрымае гукі мембране, наносіць на лакавым дыску (першапачаткова - на пласьце сажы, затым воску) мадуляваны сьпіральны сьлед, які пры тыражаваньні пераносіцца на кружэлку. Пры кручэньні кружэлкі з дапамогай спружыннага механізму грамафона грамафонная іголка рухаецца па сьпіралі дыска і выклікае адпаведныя ваганьні вібруючай кружэлкі. Асноўная перавага грамафона над фанографам - папярочны запіс, які забясьпечвае зьніжэньне скажэньняў ў дзесяткі разоў, а таксама больш гучны гук (ужо ў першых мадэлях - у 16 разоў, або на 24 дб). Разам зь лёгкасьцю тыражаваньня запісаў гэта забясьпечыла хуткую перамогу грамафона.

У 1940-1960-х удасканаленьне грамафона дазволіла дасягнуць досыць чыстай перадачы музычнага гучаньня пьес, як вакальных, так і струмэнтальных. Выраб грамафонаў зрабіўся магутнай самастойнай галіной у ЗША і Эўропе.У 1907 г. фірма «Патэ» прадстаўляе патэфон, у 1925 г. Бэрлінер сумесна з RCA стварае першы сэрыйны электрафон. Выраб кружэлак (дыскаў) разнастайнага рэпэртуару (пьесы ў выкананьні музычных віртуозаў і выдатных сьпевакоў) выдзеліўся ў адмысловую галіну прамысловасьці.

Пазней грамафоны саступілі месца электрафонам і прайгравальнікам (электрапрайгравальная прылада) у складзе аўдыёсістэм.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грамафонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў