Грывень-камень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грывень-камень
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Найбліжэйшае мястэчка Вавукі
Каардынаты54°18′7″ пн. ш. 26°20′14″ у. д. / 54.30194° пн. ш. 26.33722° у. д. / 54.30194; 26.33722Каардынаты: 54°18′7″ пн. ш. 26°20′14″ у. д. / 54.30194° пн. ш. 26.33722° у. д. / 54.30194; 26.33722
Заснаваны 1971

Гры́вень-ка́мень — валун, гэалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў Беларусі. Помнікам прыроды абвешчаны ў 1971 годзе[1].

Разьмешчаны каля дарогі вёска Крэва — горад Маладзечна, за З км на поўдзень ад вёскі Вавукі Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласьці.

Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўжыня валуна складае З м, шырыня 2,7 м, вышыня над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя частка нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысячаў гадоў назад з раёну гораду Выбарг.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 517. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]