Грып

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікрафатаздымак віруса грыпа, зьняты пры дапамозе электроннага прасьвечвальнага мікраскопа, павялічаная прыкладна ў сто тысячаў разоў

Грып — вострае інфэкцыйнае захворваньне дыхальных шляхоў, якое выклікаецца вірусам грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (ВРВІ). Пэрыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэміяў і пандэміяў. У цяперашні час выяўлена болей за 2000 варыянтаў віруса грыпа, якія адрозьніваюцца паміж сабой антыгенным спэктрам[1].

Нярэдка словам «грып» ва ўжытку таксама называюць любое вострае рэсьпіраторнае захворваньне (ВРВІ), што памылкова, балазе акрамя грыпу на сёньняшні дзень апісана яшчэ болей за 200 відаў іншых рэсьпіраторных вірусаў (адэнавірусы, рынавірусы, рэсьпіраторна-сынтыцыйныя вірусы і інш.), якія выклікаюць грыпападобныя захворваньні ў чалавека[2].

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу прадухіляе прышчэпка, уніканьне зборышчаў людзей, нашэньне хворымі масак пры здаровых людзях, уніканьне дотыку да носа і рота, частае мыцьцё рук, прагулкі па вуліцы, штодзённае скразное праветрываньне памяшканьняў, мыцьцё падлогі і ўвядзеньне салявога раствору ў насавыя хады[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грыпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў