Грэцкі альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт грэцкай мовы і іншых моваў грэцкай групы. Ён бесьперапынна выкарыстоўваецца з канца 9 альбо пачатку 8 стагодзьдзя да н. э. Грэцкі альфабэт, бадай, першы альфабэт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літараў, а таксама, у даклясычную эпоху ў некаторых дыялектах грэцкай мовы ўжываліся яшчэ 3 літары — (стыгма) Ϛ, ϛ, (копа) Ϟ, ϟ, (сампі) Ϡ, ϡ. У клясычнай грэцкай мове стыгма, копа, і сампі выкарыстоўваліся для запісу лікаў. Узыходзіць да фінікійскага пісьма. Клясычны агульнагрэцкі альфабэт склаўся ў 5-4 ст. да н. э. Кожная літара мела і лічбавае значэньне. Знакі "стыгма" , "копа" і "сампі" выкарыстоўваліся для абазначэньня лічбаў. Усходне-грэцкае пісьмо разьвілася ў клясычнае старажытна-грэцкае і візантыйскае пісьмо, стала асновай для копцкага, гоцкага, славянскага кірылічнага, а магчыма, армянскага і часткова грузінскага пісьма. Заходне-грэцкае пісьмо было зыходным для этрускага, старажытна-германскага рунічнага і лацінскага пісьма. Найбольш старажытныя помнікі грэцкага пісьма датуюцца 8-7 ст. да н. э. У 13 ст. разьвіваецца малодшы мінускул, які паслужыў узорам для першага грэцкага друкарскага шрыфту (15 ст.). Сучасныя друкаваныя грэцкія літары створаны ў 17 ст.[1]

Літара Назва Вымаўленьне
Α α альфа [а]
Β β бэта [б,в]
Γ γ гама [ґ,г]
Δ δ дэльта шчыліннае [д]
Ε ε эпсылён [э]
Ζ ζ дзэта [з]
Η η эта [э, гі]
Θ θ тэта шчыліннае [т]
Ι ι ёта [і], [й]
Κ κ капа [к], [ц]
Λ λ лямбда [л']
Μ μ мю (мі) [м]
Ν ν ню (ні) [н]
Ξ ξ ксі [кс]
Ο ο омікрон [о]
Π π пі [п]
Ρ ρ ро [р]
Σ σ ς сыгма [с]
Τ τ таў [т]
Υ υ ыпсылён [і], [ў]
Φ φ фі [ф]
Χ χ хі [х]
Ψ ψ псі [пс]
Ω ω омэга [о]

Транскрыпцыя грэцкага альфабэту дагэтуль зьмяшчае вялікі шэраг спрэчных пытаньняў у беларускім мовазнаўстве[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. М. Рудэнка. «Грэчаскае пісьмо»; БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 510
  2. ^ Практычная транскрыпцыя назваў з грэцкай мовы. ARCHE Пачатак (7 красавіка 2011).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Павленко В. А. История письма. — 2 изд. — Мн.: 1987.
  • Guarducci M. Epigrafia greca. — Roma: [1967-69] Т. 1-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэцкі альфабэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў