Гудні Ёўганэсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудні Ёўганэсан
Guðni Th. Jóhannesson
Прэзыдэнт Ісьляндыі
1 жніўня 2016 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Сыгурдур Інгі Ёўгансан
Папярэднік: Оляфур Рагнар Грымсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 чэрвеня 1968 (55 гадоў)
Сьцяг Ісьляндыі Рэйк’явік
Сужэнец:
  • Элін Гаральдсдўотыр (1995 — ?)
  • Эліза Рэйд (з 2004)
Дзеці: 5
Бацька: Ёўганэс Сэмундсан[d]
Маці: Маргрэт Тарлясыюс[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Сэрафімаў ордэн Слана
Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Гудні.

Гу́дні Тарлясыюс Ё́ўганэсан (па-ісьляндзку: Guðni Thorlacius Jóhannesson; нар. 26 чэрвеня 1968, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі гісторык, дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Ісьляндыі з 2016 року.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гудні скончыў Рэйк’явіцкую гімназію (1987), унівэрсытэт Ўорвіку (Ангельшчына) са ступеньню бакаляўра гісторыі і паліталёгіі (1991) і ўнівэрсытэт Ісьляндыі са ступеньню магістра мастацтваў па гісторыі (1997). У 1999 атрымаў званьне магістра студыяў унівэрсытэту Оксфарду, у 2003 — доктара філязофіі па гісторыі Лёнданскага ўнівэрсытэту каралевы Марыі[2].

Чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі, Біфрасцкім унівэрсытэце і ўнівэрсытэце Лёндану. Цяпер працуе старэйшым выкладчыкам гісторыі ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі. Выдаў некалькі працаў па гісторыі Ісьляндыі, у тым ліку пра трасковыя войны, фінансавы крызіс 2008—2011 рокаў і інстытут прэзыдэнцтва. Апісаў біяграфію Гунара Торадсэна(en) і кнігу пра прэзыдэнцкі тэрмін Крыстыяна Элд’яўрна(en).

25 чэрвеня 2016 року абраны новым прэзыдэнтам Ісьляндыі з 39,1% галасоў[3], стаўшы ва ўзросьце 48 гадоў наймаладзейшым прэзыдэнтам. Пасаду заняў 1 жніўня[4].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці — настаўніца і журналістка Маргрэт Тарлясыюс, бацька — настаўнік фізкультуры і трэнэр Ёўганэс Сэмундсан[5] (памёр у 42-гадовым узросьце ад раку). Гудні мае двух братоў — Патрэкура, колішняга гульца гандбольнай зборнай Ісьляндыі[5], цяпер трэнэра аўстрыйскай зборнай, і Ёўганэса, сыстэмнага аналітыка. У дзяцінстве гандболам займаўся і Гудні[5][6].

У 2004 року Гудні Ёўганэсан ажаніўся з канадкай Элайзай Рэйд, зь якой пазнаёміўся ў Вялікабрытаніі падчас навучаньня. Зь ёй маюць чатырох дзяцей, яшчэ адну дачку Гудні мае ад папярэдняга шлюбу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kári í jötunmóð. Saga Íslenskrar erfðagreiningar og Kára Stefánssonar (Reykjavík: Nýja bókafélagið, 1999).
  • Völundarhús valdsins. Stjórnarmyndanir, stjórnarslit og staða forseta Íslands í embættistíð Kristjáns Eldjárns, 1968—1980 (Reykjavík: Mál og menning, 2005).
  • Óvinir ríkisins. Ógnir og innra öryggi í kalda stríðinu á Íslandi (Reykjavík: Mál og menning, 2006).
  • Þorskastríðin þrjú. Saga landhelgismálsins 1948—1976 (Reykjavík: Hafréttarstofnun Íslands, 2006).
  • Hrunið. Ísland á barmi gjaldþrots og upplausnar (Reykjavík: JPV, 2009)
  • Gunnar Thoroddsen. Ævisaga. (Reykjavík: JPV, 2010)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]