Ісьляндзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісьляндзкая мова
íslenska
Ужываецца ў
Рэгіён

Данія (~8000 чал.) [5]
ЗША (~5000 чал.) [6]

Манітоба(2016)
Брытанская Калюмбія
Албэрта (разам ~1440 чал.) [7]
Народ(-ы) Ісьляндцы
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская
Германскія
Скандынавскія
Ісьляндзкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя
Рэгулюецца Інстытут ісьляндзкіх дасьледаваньняў Арні Магнусана[d]
Статус: у бясьпецы
Раньнія формы:
Пісьмо Лацінскі альфабэт (Ісьляндзкі альфабэт)
Коды мовы
ISO 639-1 is
ISO 639-3 isl
Фрагмэнт тэксту ісьляндзкай мовай

Ісьля́ндзкая мо́ва (па-ісьляндзку: íslenska) — германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моваў.

Пашырэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашырана ў Ісьляндыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША.

Пісьменнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісьляндзкая мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й паловай ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі зьявіліся ў ХVI ст.

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыялектных адрозьненьняў амаль няма.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ХІІ—ХІІІ ст. фаналягічная сыстэма амаль не адрозьнівалася ад фаналягічнай сыстэмы нарвэскай мовы. З таго часу ў ісьляндзкай мове адбыліся значныя фанэтычныя зьмены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасьць толькі глухіх узрыўных і іншыя).

Фаналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісьляндзкая мова мае вельмі нязначныя дыялектныя фанэтычныя адрозьненьні. У мове ёсьць як монафтонгі, так і дыфтонгі, прычым зычныя бываюць звонкімі й глухімі.

Агучанасьць адыгрывае асноўную ролю ў дыфэрэнцыяцыі большасьці зычных, уключаючы насавыя, але за выключэньнем выбуховых. Выбухныя (b), (d), (g) бязгучныя й адрозьніваюцца ад (p), (t), (k) толькі адсутнасьцю прыдыханьня. Прадыханьне адбываецца перад гемінатамі (доўгімі альбо падвоенымі зычнымі) (p), (t) і (k). Яно не сустракаецца перад гемінатнымі (b), (d) альбо (g). Прыдыхальнае (tt) этымалягічна й фанэтычна аналягічныя нямецкаму й галяндзкаму cht (параўнайце ісландзкае nótt, dóttіr зь нямецкім Nacht, Tochter і галяндзкім nacht, dochter).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]