Нідэрляндзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нідэрляндзкая
Nederlands
Ужываецца ў Нідэрлянды, Бэльгія, Сурынам, Аруба, Кюрасао, Сінт-Мартэн
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 22 млн (2006)
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Германскія
  Заходнегерманскія

     Нідэрляндзкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Арубе, Бэльгіі, Эўразьвязе, Нідэрляндах, Сурынаме, Кюрасао, Сінт-Мартэне
Рэгулюецца Nederlandse Taalunie
Код мовы
ISO 639-1 nl
ISO 639-2(B) dut
ISO 639-2(T) nld

Нідэрляндзкая мова — мова нідэрляндцаў, належыць да групы германскіх моваў (падгрупа заходнегерманскіх моваў) індаэўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў Нідэрляндах (дзяржаўная), Бэльгіі, дзе на ёй гаворыць прыблізна палова насельніцтва (дзяржаўная мова нароўні з францускай і нямецкай), Сурынаме, на Нідэрляндзкіх Антылах і на Арубе. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.

Агульная колькасьць носьбітаў — 22 млн чалавек (16 млн у Нідэрляндах, 5 млн у Бэльгіі). Нідэрляндзкую мову часта называюць галяндзкай або флямандзкай. Насамрэч дадзеныя назовы тычацца адпаведных груп дыялектаў (Галяндыя — рэгіён у Нідэрляндах, Фляндрыя — пяць нідэрляндзкамоўных правінцыяў Бэльгіі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нідэрляндзкая або галяндзкая мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і зьяўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаэўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаангельская, фрыская, ніжненямецкая мовы.

Сынтаксіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснае нідэрляндзкае мове няма склонаў (за выключэньнем дыялектаў). Ёсьць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зьліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.

Зьвесткі аб дыялектах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для нідэрляндзкае мовы характэрна вялікая колькасьць дыялектаў, толькі ў Фляндрыі іх каля дзьвюх з паловай тысяч. У адукацыі, СМІ і ў якасьці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацьверджаны нідэрляндзкім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа артаграфіі[1].

Ад нідэрляндзкае мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.

Афрыка́анс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Афрыкаанс
Раёны у ПАР, дзе большасьць насельніцтва размаўляе на афрыкаанс (пазначаныя сінім колерам)

Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасяленьня фэрмэраў (па-нідэрляндзку: boer) з Галяндыі, Фляндрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Эўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[2]

Пасьля пераходу калёніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагодзьдзя, каляністы пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвае Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрляндзкамоўнага сьвету зрабілі мову каляністаў такой, якая яна ёсьць на сёньняшні дзень, то бок афрыкаанс.[3]

На пачатку XX стагодзьдзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрляндзкае мовы стаў пераважаць над літаратурнай «эўрапейскай» мовай. У 1925 року ў канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу ад 1909 року была ўнесена папраўка, якая сьцьвярджала «нідэрлядзкае слова ў артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[4][5] Новая канстытуцыя ад 1961 року толькі пералічала ангельскую ды нідэрляндзкую мовы ў якасьці афіцыйных.

Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрляндзкае паходжаньне.[6][7] Абедзьве мовы маюць высокую ступень узаемапаразуменьня, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненьні да лексыкі, напісаньня) можа быць асыметрычнай: для нідэрлядзкамоўнага чалавека часьцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрляндзкую.[8]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нідэрляндзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў