Харвацкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харвацкая мова
hrvatski jezik
Паўднёваславянскія дыялекты ў Харватыі ды Босьніі і Герцагавіне
Ужываецца ў у Харватыі, Босьніі і Герцагавіне і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 6,5 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Харватыі, Босьніі і Герцагавіне, Сэрбіі (Ваяводзіна), Эўрапейскім Зьвязе
Дапаможная мова ў Чарнагорыі, Аўстрыі (Бургенлянд), Вугоршчыне (Баранья), Італіі (Малізэ), Румыніі (камуны Карашова й Лупак, жудэц Караш-Сэвэрын)
Рэгулюецца Інстытутам харвацкае мовы і лінгвістыкі
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 hr
ISO 639-2(Б) hrv
ISO 639-2(Т) hrv
ISO 639-3 hrv
SIL HRV

Харва́цкая мо́ва (саманазва: hrvatski jezik) — адна з сучасных літаратурных паўднёваславянскіх моваў, адзін зь літаратурных стандартаў на аснове сэрбскахарвацкае мовы[2][3], распаўсюджаная галоўным чынам сярод паўднёваславянскага этнасу харватаў ў Харватыі, Босьніі й Герцагавіне, сэрбскім аўтаномным рэгіёне Ваяводзіна і шэрагу іншых краінаў Балканскага паўвостраву[4].

Літаратурная харвацкая мова грунтуецца на ўсходнегерцагавінскай гаворцы новаштакаўскіх гаворак штакаўскага дыялекту, які зьяўляецца найраспаўсюджаным дыялектам сэрбскахарвацкае мовы й пакладзены таксама ў аснову літаратурных сэрбскай, басьнійскай і чарнагорскай моваў.

Зь цягам гісторыі функцыю лінгва-франка заходніх паўднёвых славянаў атрымала новаштакаўская гаворка, што вылучалася ў параўнаньні зь іншымі гаворкамі штакаўскага дыялекту галоўным чынам перасоўваньнем націску на адзін склад назад; гэтая гаворка адсунула на другі плян іншыя паўднёваславянскія дыялекты Харватыі, Сэрбіі, Чарнагорыі й Босьніі і Герцагавіны, штакаўскі, чакаўскі і кайкаўскі[5]. Пад канец ХІХ ст. і пачатку наступнага стагодзьдзя мовазнаўчая школа Харватыі г.зв. харвацкіх вукаўцаў (якія арыентаваліся на вядомага дасьледчыка Вука Караджыча) у якасьці літаратурнае нормы абрала іекаўскую гаворку новаштакаўскага дыялекту й паспрыяла ўвядзеньню артаграфіі на фаналягічнай аснове (як, напрыклад, у беларускай мове)[6]. Сучасная літаратурная харвацкая мова карыстае лацінскі альфабэт у рэдакцыі ХІХ ст., зробленай дзеячом харвацкага культурнага адраджэньня Людэвітам Гаем, праз што часта вядомая як гаевіца. Альфабэт мае прыкметную колькасьць літараў з дыякрытычнымі знакамі й дыграфаў, маючы наступны выгляд:

Літара Вымаўленьне паводле IPA Літара Вымаўленьне паводле IPA Літара Вымаўленьне паводле IPA
A, a /a/ G, g /ɡ/ O, o /o/
B, b /b/ H, h /x/ P, p /p/
C, c /ts/ I, i /i/ R, r /r/
Č, č /tʃ/ J, j /j/ S, s /s/
Ć, ć /tɕ/ K, k /k/ Š, š /ʃ/
D, d /d/ L, l /l/ T, t /t/
Dž, dž /dʒ/ Lj, lj /ʎ/ U, u /u/
Đ, đ /dʑ/ M, m /m/ V, v /ʋ/
E, e /e/ N, n /n/ Z, z /z/
F, f /f/ Nj, nj /ɲ/ Ž, ž /ʒ/

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Benjamin W. Fortson. IV // Indo-European Language and Culture: An Introduction. — 2nd ed. — Blackwell, 2010. — С. 431.
  3. ^ Václav Blažek. On the Internal Classification of Indo-European Languages: Survey. — 2010. — С. 15-16.
  4. ^ E. C. Hawkesworth. Serbian-Croatian-Bosnian Linguistic Complex // Encyclopedia of Language and Linguistics. — 2nd ed. — 2006.
  5. ^ Bičanić, Ante; Frančić, Anđela; Hudeček, Lana; Mihaljević, Milica. Pregled povijesti, gramatike i pravopisa hrvatskog jezika. — 2003. — С. 55.
  6. ^ Bičanić, Ante; Frančić, Anđela; Hudeček, Lana; Mihaljević, Milica. Pregled povijesti, gramatike i pravopisa hrvatskog jezika. — 2003. — С. 84.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]