Сэрбскахарвацкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрбскахарвацкая
српскохрватски / hrvatskosrpski hrvatski ili srpski / српски или хрватски
Ужываецца ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў каля 17 мільёнаў
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Славянская
  Паўднёваславянскія

    Сэрбскахарвацкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Рэгулюецца -
Код мовы
ISO 639-1 sh
ISO 639-2(B) scr, scc
ISO 639-2(T) -
SIL -
Serbo croatian language2005.png
Ethno-political variants of the Serbo-Croatian language or Serbo-Croatian diasystem (as of 2006)

Сэрбскахарвацкая ці харвацкасэрбская мова (таксама сэрбская або харвацкая, харвацкая аб сэрбская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.

Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульненьня пад адной назвай сукупнасьці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазьней і македонскай) з 1918 да 1991 году.

Літаратурны стандарт базаваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сэрбскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сэрбскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.

Упершыню тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філёлягам Ярнеем Копітарам у ліставаньні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філёляга Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасьці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.

З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сэрбская, харвацкая, басьнійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» пачаў зьнікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакумэнтаў, пасьля паступова і зь лінгвістычнай літаратуры. Сёньня найменьне «сэрбскахарвацкая мова» зьяўляецца дыскусыйным гістарычна-палітычным пытаньнем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сэрбскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразьлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.

Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ вырарыстоўваецца, дзякуючы ляканічнасьці пры абазначэньні сукупнасьці некалькі моваў. Альтэрнатыўная назва басьнійская/харвацкая/сэрбская мова (БХС) зьявілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясыстэма».

Узаемна зразумелыя формы сэрбскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назовамі ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босьніі і Герцагавіне.

Прыклады адрозненняў у лексіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская мова Расейская мова Харвацкая мова Сэрбская мова
Параўнаць Сравнить Usporedba Поређење (Poređenje)
Эўропа Европа Europa Европа (Evropa)
Нідэрланды Нидерланды Nizozemska Холандија (Holandija)
Італьянцы Итальянцы Talijani Италијани (Italijani)
Сусьвет Вселенная Svemir Васиона (Vasiona)
Пазваночнік Позвоночник Kralježnica Кичма (Kičma)
Паветра Воздух Zrak Ваздух (Vazduh)
Адукацыя Образование Odgoj Васпитање (Vaspitanje)
Тыдзень Неделя Tjedan Седмица (Sedmica)
Гісторыя История Povijest Историја (Istorija)
Порткі Штаны Hlače Панталоне (Pantalone)
Страўнік Желудок Trbuh Стомак (Stomak)
Навука Наука Znanost Наука (Nauka)
Асобна Лично Osobno Лично (Lično)
Асоба Лицо Osoba Лице (Lice)
Аб’яднаныя нацыі Объединенные Нации Ujedinjeni Narodi Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije)
Хлеб (Краюха) Хлеб Kruh Хлеб (Hleb)
Штучнае Искусственное Umjetno Вештачки (Veštački)
Крыж Крест Križ Крст (Krst)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]