Мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мо́вамноства тэкстаў, для якіх існуе альфабэт, сынтаксіс і сэмантыка. Мовы падзяляюць на фармальныя й натуральныя. Уплыў структуры мовы на чалавечае мысьленьне й паводзіны вывучаецца псыхалінгвістыкай.

Жыцьцяздольнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя выявы
Жыцьцяздольнасьць мовы
(9 чыньнікаў)
http://www.rh.by/get_img?ImageId=9610

Чыньнікамі жыцьцяздольнасьці мовы зьяўляюцца:

  1. перадача ад продкаў нашчадкам,
  2. абсалютны лік носьбітаў,
  3. дзель носьбітаў у насельніцтве,
  4. галіны выкарыстаньня,
  5. выкарыстаньне ў новых асяродзьдзях і СМІ,
  6. даступнасьць навучальных дапаможнікаў,
  7. афіцыйнае становішча і выкарыстаньне чынавенствам,
  8. стаўленьне ў грамадзе,
  9. від і якасьць дакумэнтацыі[1].

Мовазнаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мовазнаўства

Вывучэньнем моў займаецца мовазнаўства.

Моўная дынаміка ў сьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Мовы сьвету

На Зямлі налічваецца каля 5—6 тысячаў моваў. З разьвіцьцём камунікацыяў колькасьць жывых моваў скарачаецца зь сярэдняй хуткасьцю адна мова ў два тыдні[2]. На 40 найбольш распаўсюджаных мовах размаўляе прыкладна 2/3 насельніцтва Зямлі. Больш за ўсё людзей размаўляюць на кітайскай, гіндзі, ангельскай, гішпанскай, арабскай, расейскай і партугальскай. Значна распаўсюджана й француская мова, аднак колькасьць тых, хто лічыць яе роднай, параўнальна невялікая.

Для таго каб мова захоўвалася, патрабуецца каля 100 тысячаў ейных носьбітаў. У цяперашні час налічваецца крыху больш за 400 моваў, якія лічацца зьнікаючымі[3]. Мовы выміраюць разам з апошнім носьбітам, і таму небясьпека пагражае, перш за ўсё, народам, якія не выкарыстоўваюць пісьменнасьць[4]. У той жа час варта адзначыць, што адрозьненьні ў разьвіцьці, а таксама ўплыў суседзяў прыводзяць да зьмены арэалу выкарыстаньня мовы й ейнай зьмене. Так, напрыклад, Кірылу й Мяфодзію, калі яны стваралі славянскую азбуку, пры іхных падарожжах не патрэбны быў перакладчык, бо ў IX стагодзьдзі ад Балтыкі да Міжземнамор’я й ад Вэлтавы да Дняпра ўсе славяне размаўлялі на адзінай праславянскай мове[5].

Адзін з чыньнікаў гібелі моваў ёсьць нераўнамернае разьмеркаваньне іх па ліку носьбітаў. Так, 80% насельніцтва плянэты ведае толькі 80 мовамі. Пры гэтым 3,5 тыс. моў прыходзяцца на 0,2% жыхароў Зямлі. Асноўны чыньнік працэсу зьнікненьня моваў лічыцца глябалізацыя й міграцыя. Людзі зьязджаюць зь вёсак у гарады й губляюць мову свайго народу [6]. Каля паловы зараз існых моваў выйдуць з ужытку ўжо да сярэдзіны XXI стагодзьдзя. Шматлікія мовы зьнікаюць з-за таго, што іхныя носьбіты ўступаюць у кантакт з больш моцным моўным асяродзьдзем, таму пад пагрозай зьнікненьня ў першую чаргу знаходзяцца мовы малых народнасьцяў і мовы народаў, якія ня маюць дзяржаўнасьці. Калі мову вывучаюць менш за 70% дзяцей на тэрыторыі ейнага выкарыстаньня, яна лічыцца зьнікаючай. Паводле «Атляса загрожаных моваў сьвету» ЮНЭСКА 2009 г. у Эўропе зьнікненьне пагражае прыкладна 50 мовам, у тым ліку беларускай[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жыцьцяздольнасьць і ўціск мовы (анг.) Дакумэнты. ЮНЭСКА (12 сакавіка 2003). Праверана 19 жніўня 2011 г.
  2. ^ 2144,1912041,00.html Амаль палове моваў сьвету пагражае зьнікненьне(недаступная спасылка)
  3. ^ Мовы сьвету
  4. ^ «Калі памірае мова»
  5. ^ Балязін В. Н. «Неафіцыйная гісторыя Расеі» 2007 ISBN 978-5-373-01229
  6. ^ Сьвет губляе мовы
  7. ^ Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў