Сэрбская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрбская
српски језик, srpski jezik
Ужываецца ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў больш за 12 мільёнаў[1]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Паўднёваславянскія
    Сэрбская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, на Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі
Рэгулюецца Кіраваньне па стандартызацыі сэрбскай мовы
Статус: 1 дзяржаўная[d][2]
Пісьмо сэрбскі кірылічны альфабэт і гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 sr
ISO 639-2(Б) scc
ISO 639-2(Т) scc
ISO 639-3 srp
SIL scc
Сэрбская мова (2006)

Сэ́рбская мо́ва (српски језик/srpski jezik) — адна з паўднёваславянскіх моваў. Распаўсюджаная ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, а таксама ў ЗША ды Аўстраліі. Да 90-х гадоў XX стагодзьдзя сэрбская мова (разам з харвацкай) зьяўлялася адным з варыянтаў сэрбскахарвацкай.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мове ўласьцівыя доўгія і кароткія галосныя ды танічны (музычны) націск, што адрозьнівае яе ад іншых славянскіх моваў. Існуе складаўтваральны санант [r].

Назоўнікі, прыметнікі і займеньнікі зьмяняюцца па склонах.

Дзеяслоў мае дасканалую сыстэму спражэньня: чатыры шэрагі простых ды складаных формаў мінулага часу, два шэрагі формаў будучага часу. Інфінітыў можа замяняць канструкцыя з злучнікам «да» і формай цяперашняга часу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Міраслаўлева евангеле», рукапіс (1192 г.)

Літаратурная мова (сэрбскахарвацкая) была створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя на аснове штокаўскіх гаворак. У яе фармаваньні выбітную роль адыграў Вук Караджыч, які рэфармаваў правапіс і выдаў слоўнік сэрбскае мовы (першае выданьне — 1818). Аб’яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў дало вялікую варыятыўнасьць літаратурнай мовы як у лексыцы, так у фанэтыцы і марфалёгіі. Артаэпічная норма вымаўленьня — падвоеная: на месцы старога «яця» (Ѣ) дапускаецца вымова [e] (збольшага ў Сэрбіі) або [je] (збольшага ў Чарнагорыі), што адпаведна называецца э'каўскай і ’іекаўскай нормамі.

Старажытнейшыя пісьмовыя помнікі датуюцца XII стагодзьдзем: Грамата Куліна, напісаная кірыліцай 1189 г. і Міраслаўлева эвангельле (1192 г.). У сучаснай мове выкарыстоўваецца як лацінскі альфабэт (у Харватыі, Босьніі і Чарнагорыі) так і кірыліца (збольшага ў Сэрбіі, Босьніі і паўночных раёнах Чарнагорыі).

Альфабэт

  • Кірыліца (альбо азбука): А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
  • Лацінка (альбо abeceda): A B C Č Ć D Dž Đ E F G H I J K L Lj M N Nj O P R S Š T U V Z Ž

Прыклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Тамо далеко» (народная песьня)

Тамо далеко, далеко од мора,
Тамо је село моје, тамо је Србија
Тамо је село моје, тамо је Србија
О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
Тамо далеко, где цвета лимун жут,
Тамо је српској војсци једини био пут
Тамо је српској војсци једини био пут
О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
Тамо далеко где цвета бели крин,
Тамо су животе дали заједно отац и син
Тамо су животе дали заједно отац и син
О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
Када си драгане мој, отишао у крвави бој.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрбская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў