Гумка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звычайная гумка да сьціраньня
Аловак з гумкай

Гу́мка — канцылярская прылада да выціраньня з паперы сьлядоў алоўка ці асадкі, найчасьцей выкананая з каўчуку ці гумы. Гумка можа мець розныя колеры й памеры. Найбольш распаўсюджаны колер — белы, форма — квадрат.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гумка да сьціраньня была вынайдзена ў 1770 року Джозэфам Прэсьлі пры адкрыцьці тлену. Ён заўважыў, што кавалачак каўчуку лепш за ўсё пасуе да выціраньня слядоў алоўку. Ён сьціраў ґрафітавы пыл з валокнамі цэлюлёзы не шкодзячы паперы. Але існавала адна праблема: празь некалькі дзён каўчук пачынаў гніць. Даданьне гумкі да алоўка зьвязана з амэрыканскім вынаходцам Хайманам Ліпманам і тычыцца 1850 року. Аловак з гумкай быў запатэнтаваны ў сакавіку 1858 року.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас трэньня гумкай па надпісу на паперы (аловак ці асадка), кавалкі графіту ці чарніл сьціраюцца з паверхні паперы й прыліпаюць да паверхні гумкі, якая ў сваю чаргу таксама сьціраецца дробнымі кавалачкамі. У выніку выціраецца як паверхня паперы, так і частка гумкі ад выкарыстанага плясту. Засохлыя й неякасныя гумкі (якія не страчваюць выкарыстаны пляст) пэцкаюць паперу, бо прыліплы (не зыйшоўшы с выкарыстаным плястом гумы) графіт мажа паперу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гумкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў