Гіндустані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гіндустані
हिन्दुस्तानी, ہندوستانی
Ужываецца ў Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага
Рэгіён Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басэйн
Колькасьць карыстальнікаў родны для 481 мільёнаў, 908 млн усяго
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Індаарыйская група
  Цэнтральгая падгрупа

    Гіндустані
Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-1 hi, ur
ISO 639-2(B) hin, urd

Гіндуста́ні (гіндзі: हिन्दुस्तानी, HindustānīIAST, урду: ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія зьяўляюцца часткай клястэру заходняга гіндзі. Гэтыя ідіёмы распаўсюджаныя ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.

Хоць гутарковыя формы гэтых моваў амаль неадрозныя адна ад адной[1], і нягледзячы нават на тое, што іхныя афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозьніваюцца паводле літаратурных прыёмаў, а таксама навуковых і тэхнічных тэрмінаў: урду мае больш моцны пэрсыдзкі ўплыў, у той час як гіндзі захоўвае ўплыў блізкароднаснага індаарыйскага санскрыту[2]. Да падзелу Індыі тэрміны «гіндустані», «урду» й «гіндзі» былі сынонімамі[3]. Тэрмін гіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва-франка Індыі й Пакістану, мовы балівудзкіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасьцяў гіндзі, як то фіджыйскага гіндустані й карыбскага гіндустані (якія, зрэшты, адносяцца да розных клястэраў індаарыйскіх моваў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urdu language Britannica.com.
  2. ^ Students' Britannica: India: Select essays працы Дэйла Гойбэрга й Інду Рамчандані
  3. ^ Hindustani B2. Oxford English Dictionary. Oxford University Press. 2nd ed. 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гіндустанісховішча мультымэдыйных матэрыялаў