Дактыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Да́ктыль (па-грэцку: δάκτυλος — палец) — від трохскладовай стапы, у якой адзін доўгі і два кароткія склады (антычнае вершаваньне) або адзін націскны і два ненаціскныя склады (сілаба-танічнае вершаваньне). У беларускую паэзію дактыль імкнуўся ўвесьці Л. Зізані. Дактылічны мэтар і дактылічныя стопы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай паэзіі.

Трохстопны дактыль:

Колькі па сьвеце схадзілі,
Ператапталі бяды,
Толькі дыханьне Радзімы
Кліча здалёку заўжды.
(Яўгенія Янішчыц).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]