Дарданэлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 40°13′6″ пн. ш. 26°27′29″ у. д. / 40.21833° пн. ш. 26.45806° у. д. / 40.21833; 26.45806

Фотаздымак пратокі з космасу

Дарданэ́лы (па-турэцку: Çanakkale Boğazı, па-грэцку: Δαρδανέλλια; ранейшая, старажытнагрэцкая назва — Гелеспо́нт) — праліў між эўрапейскае паўвыспай Галіполі (Турэччына) ды паўночным захадам Малой Азіі. Сваё імя пратока атрымала ад старажытнага горада Дарданія, які, паводле старажытнагрэцкай міталёгіі, знаходзіўся на гары Іда (ўзьбярэжжа Малой Азіі).

Пратока злучае Эгейскае мора з Мармуровым, а разам з Басфорам — з Чорным морам. Даўжыня пратокі складае 65 кілямэтраў, шырыня — ад 1,3 да 6 кілямэтраў. Сярэдняя глыбіня складае 50 мэтраў.

У антычнасьці галоўным местам на праліве быў Абідас. Пасьля пераходу азіяцкага берагу да туркаў (у 1352 року) ягонае месца заняў партовае места Чанакале.

Паводле дамовы 1841 року толькі турэцкім ваенным караблям дазвалялася праходзіць Дарданэлы. Падчас Першае сусьветнае вайны за стратэгічна важныя Дарданэлы ішлі цяжкі баі між Турэччынай ды Антантай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дарданэлысховішча мультымэдыйных матэрыялаў