Джалал Талабані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джалал Талабані
6-ы Прэзыдэнт Іраку
7 красавіка 2005 — цяперашні час
Папярэднік: Ghazi Mashal Ajil al-Yawer
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 лістапада 1933
вёска каля Келькану
Памёр: 3 кастрычніка 2017(2017-10-03)[1][2] (83 гады)
Партыя:
Сужэнец: Hiro Ibrahim Ahmed
Дзеці: Bafel Talabani[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзыдэнт Іраку (2005—2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной зь дзьвюх курдзкіх партыяў Іраку — Патрыятычнага зьвязу Курдыстану.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькану, у паўднёвым ірацкім Курдыстане. У 14 гадоў стаў чальцом Дэмакратычнай партыі Курдыстану (ДПК). У 1953 годзе ўвайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасьля атрыманьня ў 1959 годзе адвакацкага дыплёма, быў прызваны ў войска.

На працягу 60-х гадоў кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэньні новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны зьвяз Курдыстану. Яна хутка стала галоўным апанэнтам ДПК. Але пасьля сканчэньня першай вайны ў Затоцы ў 1991 годзе, лідэры абедзьвюх партыяў узначалілі курдзкае паўстаньне супраць Іраку. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасьці Курдыстану і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Іраку.

Пагадненьне паміж курдзкімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмакратычна-патрыятычны альянс Курдыстану, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курдзкую грамаду (2005), і атрымаў 75 месцаў ў Ірацкім парлямэнце (2005).

7 красавіка 2005 году Талабані стаў Прэзыдэнтам Іраку. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзыдэнтам Курдыстану.

Памёр 3 кастрычніка 2017 году[3].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джалал Талабанісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Jalal (Dschalal) Talabani // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Jalal Talabani // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані