Джарвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Jarvis Island.svg

Джа́рвіс (па-ангельску: Jarvis Island) — каралавая выспа ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і выспамі Кука. Агульная плошча выспы складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анэксаваны Злучанымі Штатамі. Выспа так сама вядомая пад назвай Ванкер (Bunker Island).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Orthographic projection over Jarvis Island.png

На высьпе няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх затокаў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лягуна дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагодзьдзі вялася здабыча гуана.

Клімат выспы трапічны, сьпякотны з высокай дзённай тэмпэратурай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба выспы пераважна пяшчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 мэтраў над ўзроўнем мора. Вакол выспы знаходзяцца каралавыя рыфы.

Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады, што выклікала адсутнасьць буйной расьліннасьці. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Jarvis Island October 2003.jpg

Выспа была адкрытая эўрапейцамі 21 жніўня 1821 года брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 года выспа была далучана да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анэксаваная 27 лютага 1858 года. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амэрыканскімі кампаніямі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джарвіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў