Дзень Эўропы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Першапачаткова Дзень Эўро́пы сьвяткаваўся 5 траўня і быў прысьвечаны заснаваньню Рады Эўропы (5 траўня 1949). Гэтая дата была прызначана з 1964 году.

Але на сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Эўрапейскага Зьвязу ў Мілане ў 1985 годзе ў якасьці Дня Эўропы было прызначана 9 траўня. Менавіта ў гэты дзень, 9 траўня 1950 году, міністар замежных справаў Францыі Робэрт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэньню арганізаванай Эўропы. Гэтыя прапановы, вядомыя пад назвай Шуманскай дэклярацыі, шматлікімі дасьледчыкамі лічацца пачаткам стварэньня таго, што цяпер завецца Эўрапейскім Зьвязам.

Эўрапейцы цяпер больш прытрымліваюцца 9 траўня, але некаторыя дагэтуль аддаюць перавагу 5 траўня, бо Рада Эўропы стваралася дзеля абароны правоў чалавека, парлямэнтарнай дэмакратыі і кіраваньня права, у той час як прамова Шумана проста ўтрымлівала прапановы па падзелу францускіх і нямецкіх вугалю ды сталі. З 2003 году гэтае сьвята сьвяткуюць таксама і ва Ўкраіне (у трэцюю суботу траўня).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзень Эўропысховішча мультымэдыйных матэрыялаў