Дрэс-код

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дрэс-код (па-ангельску: dress code, літаральна – «вопраткавы кодэкс») – 1) усталяваныя ў той ці іншай супольнасьці правілы апрананьня, якія вызначаюць канкрэтны набор вопраткі ўдзельніка гэтай супольнасьці ў агавораных сытуацыях (напрыклад, прэзыдэнцкі баль, карпаратыўная вечарынка і інш.); 2) сыстэма пэўных знакаў, спалучэньняў колеру і формаў у вопратцы, якія маніфэстуюць аб сацыяльнай і (ці) прафэсійнай прыналежнасьці чалавека, а таксама аб карпаратыўнай супольнасьці, да якой ён належыць.