Дуглас Адамз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дуглас Адамз
Douglas Adams
Douglas Adams (ApacheCon) (3).jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Douglas Noël Adams
Нарадзіўся 11 сакавіка 1952, Кембрыдж, Вялікабрытанія
Кембрыдж
Памёр 11 траўня 2001, Санта-Барбара, ЗША
Q159288
Грамадзянства Вялікабрытанія, ЗША
Бацькі Q14623675
Q14623678
Сужэнец Q14623681
Дзеці Q14623683
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, сцэнарыст
Жанр фантастыка, гумар, сатыра
Мова ангельская
Значныя творы Аўтаспынам па Галяктыцы, Рэстаран «У канцы Сусьвету»
http://www.douglasadams.com/

Ду́глас Адамз (па-ангельску: Douglas Adams; 11 сакавіка 1952, Кембрыдж, Ангельшчына, Вялікабрытанія11 траўня 2001, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — брытанскі пісьменьнік, аўтар твораў у жанры фантастыкі. Скончыў каледж Сэнт-Джон у Кембрыджы.

Адзін зь любімых пэрсанажаў пісьменьніка — «негераічны» герой[a]. Пэўныя канцэпцыі з твораў ўвайшлі ў папулярную субкультуру Сеціва («бабілёнская рыбка», якая дазваляе разумець кожную мову[b], «Даведнік галяктычнага аўтаспыньніка», як мэтафара Сеціва, які ўтрымлівае інфармацыю пра ўсё, прычым інфармацыя можа быць цалкам несапраўднай і нават небясьпечнай; фраза «не панікуй», па-ангельску: Don’t panick!, якая месьціцца на вокладцы «Даведніка галяктычнага аўтаспыньніка»).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыя «Аўтаспынам па Галяктыцы»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыя была запачаткаваная як нізка радыёпастановак для Бі-Бі-Сі, потым ператворана ў сэрыю раманаў.

  1. Аўтаспынам па Галяктыцы (па-ангельску: «The Hitch Hiker's Guide to the Galaxy»).
  2. Рэстаран пры канцы сусьвету (па-ангельску: «The Restaurant at the End of the Universe»).
  3. Жыцьцё, сусьвет і ўсё наогул (па-ангельску: «Life, the Universe, and Everything»).
  4. Бывайце, дзякуй вам за рыбку (па-ангельску: «So Long, and Thanks for All the Fish»).
  5. Пераважна бяскрыўдная (па-ангельску: «Mostly Harmless»).

Сэрыя «Дэк Джэнтлі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Галістычнае дэтэктыўнае агенцтва Дэка Джэнтлі (па-ангельску: «Dirk Gently's Holistic Detective Agency», 1981).
  2. Доўгі і змрочны перапынак на гарбату для душы (па-ангельску: «The Long Dark Tea-Time of the Soul»).
  3. Апошняя магчымасьць бачыць… (па-ангельску: «Last Chance to See…», разам з Маркам Карвадайнам).
  4. Жытні сэнс (па-ангельску: «The Meaning of Liff», разам з Джонам Лойдам).

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі
  1. ^ Глядзіце, напрыклад, «Сеціўнае інтэрвію…»
  2. ^ Напр., у назьве перакладальнага сэрвісу http://babelfish.altavista.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]