Дэдал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ікар і Дэдал

Дэдал (па-старажытнагрэцку: Δαίδαλος) — пэрсанаж старажытнагрэцкай міталёгіі.

Дэдал — выдатны вынаходнік, мэханік, будаўнік, скульптар. Паводле міту, Дэдал на загад крыцкага цара Мінаса пабудаваў лябірынт для Мінатаўра і дапамог Арыядне вызвалідь з лябірынта Тэсэя, за што разам з сынам Ікарам быў зьняволены. Дэдал і Iкар зрабілі зь пер’я і воску крылы, бацька даляцеў да Сыцыліі, а сын занадта наблізіўся да сонца, воск на крылах растапіўся, Ікар зваліўся ў мора і загінуў.