Жак Дэрыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Жак Дэрыда (па-француску: Jacques Derrida) (15 ліпеня 1930 — 8 кастрычніка 2004) — францускі філёзаф габрэйскага паходжаньня, які нарадзіўся ў Альжыры. Дэрыда найбольш вядомы як распрацоўшчык канцэпцыі дэканструкцыі. Дэрыда тлумачыць у сваім «Лісьце да японскага сябра», што францускае слова «deconstruction» сталася спробай перакласьці і перахапіць тэрміны Гайдэґера «Destruktion» ды «Abbau». Работы Дэрыды таксама аказалі ўплыў на літаратурную тэорыю, хаця ягоная тэорыя дэканструкцыі была прынятая далёка ня ўсімі крытыкамі. Дэрыда таксама дасьледваў праблемы фэномэналёгіі, постструктуралізму і іншыя адгалінаваньні сучаснай філязофскай навукі.

Дэрыда нарадзіўся і гадаваўся ў Эль-Біяры (Альжыр). Сям’я пераехала ў Францыю ў 1949 годзе, калі яму было 19 гадоў. З 1952 вывучаў філязофію ў элітнай школе École Normale Superieure, потым працаваў лектарам у Лувэне (Бэльґія). Падчас вайны Альжыра за незалежнасьць у 19571959 гадох ён паехаў у Альжыр, дзе працаваў дзіцячым настаўнікам францускай і ангельскай мовы ў францускай арміі. З 1964 па 1984 выкладаў у École Normale Superieure. У 1966 пачаў выкладаць ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, а потым і ў іншых унівэрсытэтах Амэрыкі. З 1986 году Дэрыда быў прафэсарам у Ірвінскім унівэрсытэце ў Каліфорніі. Дэрыда атрымаў ступень ганаровага доктара з Кембрыджу, Калюмбійскага ўнівэрсытэту, Унівэрсытэту Эсэкса, Лувэнскага ўнівэрсытэту. У 2002 годзе ў Амэрыцы выйшаў фільм, прысьвечаны ягонай творчасьці. У 2003 годзе ў яго знайшлі рак падстраўнікавай залозы. Анкалягічная хвароба і сталася прычынай сьмерці 8 кастрычніка 2004 году. Commons-logo.svg  Жак Дэрыдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў