Жан Ануй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жан Ануй, таксама Ануйль (фр. Jean Anouilh; 23 чэрвеня 1910 — 3 кастрычніка 1987) — францускі драматург і сцэнарыст, бачны дзяяч францускай літаратуры XX стагодзьдзя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан Ануй нарадзіўся 23 чэрвеня 1910 году ў невялікай вёсцы каля Бардо ў сям’і краўца і скрыпачкі. Па нацыянальнасьці баскіец.

У 15 гадоў Жан Ануй прыехаў у Парыж, дзе скончыў школу. Пасьля заканчэньня школы некаторы час вывучаў права ў Сарбоне, пісаў кароткія гумарыстычныя сцэнарыі для кіно. У 1928 годзе ён пабраўся з акторкай Манэль Валянтын. З пачатку 30-х гадоў Ануй працуе сакратаром рэжысэра Люі Жувэ.

Ануй памёр у 1987 годзе ва ўзросьце 77 гадоў у сваім доме ў Лязане.