Жуль Вэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жуль Вэрн
па-француску: Jules Verne
Félix Nadar 1820-1910 portraits Jules Verne.jpg
Імя пры нараджэньні Jules Gabriel Verne
Нарадзіўся 8 лютага 1828
Нант
Памёр 24 сакавіка 1905
Ам’ен
Дзеці Q580137
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Напрамак фантастыка
Жанр раман
Мова француская
Значныя творы «Дзеці капітана Гранта»
Подпіс

Жуль Вэрн (па-француску: Jules Verne) (8 лютага 1828, Нант, Францыя — 24 сакавіка 1905) — францускі пісьменьнік-фантаст.

Жуль Вэрн быў адным з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Вэрн лічыў аўтарам «навукова-павучальных раманаў», ён казаў, што ўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флору, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розных краінах і мясьцінах. Часам цэлыя главы яго раманаў прысьвечаныя інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першая глава «Гандляваньне рабамі» ў другой частцы «Афрыка» рамана «Пятнаццацігадовы капітан».

Шматлікія вынаходніцтвы аўтара — гэта ня простыя прадукты фантазіі, а дасканала дасьледаваныя Жулем Вэрнам магчымасьці. Ужо толькі гэты факт сьведчыць аб тым, што некаторыя рухавая сродкі зь цягам часу павінны былі стаць рэчаіснасьцю. Некаторыя зь іх былі ўжо на самой справе пабудаваныя, але заставаліся агульна невядомымі: сам Жуль Вэрн паведамляў аб тым, што падводныя лодкі будаваліся італьянцамі за 60 год да таго, як зьявіўся капітан Нэма.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Парыж у XX стагодзьдзі» (1860 / 1999), Paris au 20e siécle (неапублікаваны манускрыпт доўгі час быў зьніклым, але потым быў знойдзены)
  • «Дзеці капітана Гранта» (1868), Les enfants du capitaine Grant
  • «Таямнічы востраў» (1875), L’Ile mystérieuse
  • «Пятнаццацігадовы капітан» (1878), Un capitaine de quinze ans
  • «Другая айчына» (1900), Seconde patrie

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жуль Вэрнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў