Зелянское возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Зелянское
Краіна Беларусь
Плошча 1,2 км²
Плошча вадазбору 346 км²
Максымальная глыбіня 4 м
Найбольшая даўжыня 2,4 км
Найбольшая шырыня 0,8 км
Даўжыня берагавой лініі 6,15 км
Вышыня над узроўнем мора 150 м[1]
Каардынаты 54°49′53″ пн. ш. 30°35′43″ у. д. / 54.83139° пн. ш. 30.59528° у. д. / 54.83139; 30.59528Каардынаты: 54°49′53″ пн. ш. 30°35′43″ у. д. / 54.83139° пн. ш. 30.59528° у. д. / 54.83139; 30.59528
Зелянское на мапе Беларусі
Зелянское
Зелянское
Зелянское
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зелянское, Бабінавіцкае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Лучосы. Знаходзіцца ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 1,2 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4 м.

На паўночна-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Бабінавічы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных адносна вузкай пратокай. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 мэтраў. Берагі высокія.

У возера ўпадаюць рака Вярхіта і дзьве ракі з аднолькавай назвай Узьменка, выцякае рака Лучоса[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 356.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]