Зязюля звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зязюля звычайная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
АтрадЗязюлепадобныя
СямействаЗязюлевыя
ВідЗвычайная зязюля
Бінамінальная намэнклятура
Cuculus canorus

Звычайная зязюля (Cuculus canorus) — птушка сямейства зязюлевых сярэдніх памераў (даўжыня цела да 40 см, крыла — каля 22 см), з даволі доўгім (да 18 см) закругленым ступеністым хвастом і доўгімі махавымі крыламі. Важыць зязюля каля 100 г. Па афарбоўцы і памерам яна крыху нагадвае шуляка-карагольчыка. Плоцевы дымарфізм у афарбоўцы выяўлены добра. У дарослых самцоў сьпіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, вальлё і грудзі сьветла-шэрыя. Астатняя частка апярэньня белая зь цёмнай папярочнай паласой. Вочы і акантоўка павек жоўтыя. Дзюба чарнявая, зьлёгку загнутая ў вяршыні. Ногі кароткія, аранжавага колеру. Самкі, у адрозьненьне ад самцоў, альбо бураватыя зьверху, з вохрыстыя налётам на вальлі, альбо сьпінны бок цела і верх галавы ў іх іржава-рудыя з шырокімі чорнымі і вузкімі белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі, незалежна ад полу, альбо шараватыя, альбо рудаватыя з больш цёмнай папярочнай паласатасьцю па ўсім целе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зязюля звычайнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў