Камэта Біелы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
3D/Біелы
Камэта Біелы ў 1846 годзе, хутка пасьля распаду ядра на дзьве часткі
Камэта Біелы ў 1846 годзе, хутка пасьля распаду ядра на дзьве часткі
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік Вільгэльм фон Біела
Дата адкрыцьця 27 лютага 1826
Альтэрнатыўныя абазначэньні D/1772 E1; 1772; D/1805 V1; 1806 I; D/1826 D1; 1826 I; D/1832 S1; 832 III; 1846 II; 1852 III
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха (29 верасьня, 1852)
Афэлій 6,188 а. а.
Пэрыгелій 0,8606 а. а.
Вялікая паўвось 3,524 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,7558
Арбітальны пэрыяд 6,616 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 12,5°
Апошні пэрыгелій 23 верасьня 1852
Наступны пэрыгелій згубленая

Камэта Біелы (афіцыйны назва 3D/Biela) — згубленая кароткапэрыядычная камэта, якую адкрыў у 1826 годзе аўстрыйскі астраном-аматар Вільгэльм фон Біела.

Біела вывучыў камэту падчас праходжаньня пэрыгелію ў 1826 годзе і вылічыў яе паўвось. Камэта апынулася кароткапэрыядычнаю з пэрыядам 6,6 году. Была знойдзена яе тоеснасьць з камэтамі, якія назіраліся ў 1772 годзе Шарлем Мэсье і ў 1805 годзе Жанам-Люі Понс. Гэта была трэцяя (на той момант) камэта, для якой вынайшлі пэрыядычнасьць, пасьля вядомых камэт Галея і Энке.

У 1846 годзе быў выяўлены падзел камэты на дзьве часткі, якія разышліся да 1852 на 2,8 млн км. Па іх руху вызначылі вагу камэты ў 4×10−7 вагі Зямлі.

Апошні раз камэта Біелы назіралася ў 1852 годзе. Пасьля 1852 году выявіць камэту не атрымалася. 27 лістапада 1872 году назіраўся багаты мэтэорны дождж (3000 мэтэораў у гадзіну), радыянт якога знаходзіўся ў кропцы скрыжаваньня арбіты камэты Біелы зь зямной арбітай. Гэты мэтэорны дождж стаў вядомы як Андрамэдыды (Біеліды), і быў зьвязаны з разбурэньнем камэты. Пазьней мэтэоры назіраліся на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя, а пасьля зьніклі.

Магчыма, камэты 207P/NEAT і 3D/Біелы ў мінулым былі адной камэтаю, бо іх арбіты падобныя[1].

Існуе спэкулятыўная вэрсія, быццам бы часткі камэты Біелы 8 кастрычніка 1871 году стаіся падставаю Пэштыскага, Порт-Гуронскага і Вялікага Чыкаскага пажараў.[2] Але сапраўдных доказаў гэтага нямашака.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэты
1P/Галея | 2P/Энке | 3D/Біэлы | 4P/Фая | 5D/Брорзэна
Сьпіс пэрыядычных камэт

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 3D/Biela Gary W. Kronk’s Cometography

Commons-logo.svg  Камэта Біелысховішча мультымэдыйных матэрыялаў