Капачы (Чарнобыльскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капачы
лац. Kapačy
Дата заснаваньня: перад 1552 годам
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Іванкаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Нумарны знак: AI, КI / 10
Геаграфічныя каардынаты: 51°20′54.8″ пн. ш. 30°7′54.0″ у. д. / 51.348556° пн. ш. 30.131667° у. д. / 51.348556; 30.131667Каардынаты: 51°20′54.8″ пн. ш. 30°7′54.0″ у. д. / 51.348556° пн. ш. 30.131667° у. д. / 51.348556; 30.131667
Капачы на мапе Ўкраіны
Капачы
Капачы
Капачы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Капачы́ (па-ўкраінску: Копачі) — былое сяло ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году адміністрацыйна належала да Чарнобыльскага раёну, месьцілася на правым беразе ракі Прыпяць, за 4 км ад ЧАЭС.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года названыя Капачэўцы, ясачнікі на Прыпяці паноў Кухмістравічаў, якія «пашутъ а живутъ въ городне». Патужнікі Капачэўцы «повинни стацей и подводы давати и держати при замку» ў складзе Чарнобыльскай нядзелі[a][1].

Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у т. л. Оўруцкі павет, у складзе якога і Капачы) было далучана да Кароны Польскай[2].

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, засьведчана прыналежнасьць Капачоўцаў да Чарнобыльскага маёнтку смаленскага ваяводы пана Філона Кміты. Зь іх 6 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з 9 агароднікаў, у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — 4-6 гр.[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капачы апынуліся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нядзелі альбо чэргі (у кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587 — 588
  2. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
  3. ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 38

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)