Карова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карова
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
ПадатрадЖвачныя
СямействаПустарогія
РодСапраўдныя быкі
ВідДзікі бык
Бінамінальная намэнклятура
Bos taurus taurus

Каро́ва — саміца эўрапейскага быка, парнакапытная жывёла, што разводзіцца дзеля атрыманьня малака й ялавічыны.

Вылучаюць мясныя, мяса-малочныя й малочныя пароды кароваў. Зьяўляецца падвідам віда свойскага быка. У сьвеце налічваецца каля 1,3 млрд асобаў буйной рагатай жывёлы, пераважна — кароваў. Найбольшае пагалоўе налічваецца ў Індыі (каля 400 млн), Бразыліі й Кітаі (па 150 млн).

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1990—2023 гады плоднасьць упала з 90 да 72 цялятаў на 100 кароваў. Пры гэтым для ўзнаўленьня патрабавалася нараджэньне 95 цялятаў на 100 кароваў за год. У выніку назіралася зьніжэньне пагалоўя кароваў у Беларусі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]