Кароніс (тэкставы сымбаль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кароніс
Выява
   () / \ %   
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе editorial coronis
Юнікод U+2E0E
HTML &#11790, &#x2e0e
UTF-16 0x2E0E
URL-код %E2%B8%8E
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Каро́ніс () (ад стар.-грэц. κορωνίς ці ад стар.-грэц. korōnís) ― тэкставы сымбаль, які сустракаецца ў старажытнагрэцкіх папірусах. Ён выкарыстоўваўся для абазначэньня канца ўсяго твора альбо асноўнага разьдзелу ў паэтычных і празаічных тэкстах[1]. Кароніс звычайна зьмяшчаўся на левым полі тэксту й часта суправаджаўся абзацам, ці раздвоеным абзацам (diple obelismene).

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэцка-ангельскі слоўнік Лідэла й Скота дае асноўнае значэньне korōnis як «крываклювы», зь якога, як мяркуецца, адбылося агульнае значэньне «выгнуты»[2]. П’ер Шантрэн згаджаецца й выводзіць слова з κορώνη (korōnē), «варона», прыпісваючы значэньне выкарыстаньня эпітэта па адносінах да тэкставага знаку таго ж сэмантычнага дыяпазону, што й «крывой»[3]. Але, улічваючы той факт, што найраньнейшыя каронісы на самай справе маюць форму птушак, вяліся спрэчкі аб тым, ці ставілася назва тэкставага сымбаля першапачаткова да выкарыстаньня дэкаратыўнай птушкі для абазначэньня асноўнага разьдзела ў тэксьце альбо гэтыя выявы былі другасным разьвіцьцём, якое паўплывала на этымалягічную сувязь паміж korōnē, «варона», і korōnis, «выгнуты».[4]

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароніс (канец чацьвёртага альбо пачатак трэцяга стагодзьдзя да н. э.)
Кароніс (другое стагодзьдзе н. э.)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шыроні 2010: 10.
  2. ^ Лідэл-Скот 1996: 983 s.v. κορωνίς ii. 2.
  3. ^ P. Chantraine 1968: 570 s.v. κορώνη.
  4. ^ Шыроні 2010: 16–17.