Карэн Варданян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэн Варданян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасьня 2003(2003-09-09)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Віцебск 53 (18)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.

Карэн Варданян (нар. 9 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Віцебск». Мае армянскае паходжаньне.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З канца 2020 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску». На наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У верасьні 2021 году атрымаў сур’ёзную траўму, аднак ужо на пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з асноўнай камандай віцебскага клюбу. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Менску» (1:1). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замены. У сэзоне 2023 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы, калі каманда ўжо спаборнічала ў Першай лізе. З 16 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]