Кастусь Ільюшчыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Ільюшчыц
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 студзеня 1947(1947-01-02) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»

Кастусь Мікалаевіч Ільюшчыц (2 студзеня 1947, Наваельня, Зьдзецельскі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі паэт, вайсковец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 2 студзеня 1947 году ў Наваельні Зьдзецельскага раёну Баранавіцкай вобласьці. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму бацькоў — у вёску Рог каля Старобіна.

У 1960 годзе скончыў сямігадовую Рогаўскую школу, а ў 1963 годзе скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу ў вёсцы Скаўшын. У 1968 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спецыяльнасьці «Інжынэр-мэханік».

У 1968 годзе прызваны ў Савецкую Армію і зь ёй назаўсёды звязаў жыцьцё. Скончыў Усурыйскую ваенную аўтамабільную камандную вучылэльню. За гады вайсковай службы — з 1968 па 1992 гады — служыў у Сыбіры, Казахстане, Эстоніі, Летуве, на Далёкім Усходзе, у Нямеччыне[1]. Воінскае званьне — падпалкоўнік.

У 1992 годзе вярнуўся на Радзіму, у Менск, дзе жыве і цяпер.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у салігорскай раённай газэце «Шахцёр». Пачаткам творчасці лічыць 1965 год, калі ў газэце «Літаратура і мастацтва» зьявілася першая падборка яго вершаў. У 1977 годз ў сьвет выйшаў зборнік вершаў «Армейскія будні», прысьвечаны зямным і штодзённым клопатам чалавека, які сваімі справамі ўпрыгожвае і абараняе Айчыну. Неспакой за мірнае жыцьцё ўсёй краіны, радасьць працы і ў салдацкіх буднях — галоўная тэма другой кнігі «Таёжны гарнізон» (1982). Асобныя творы перакладзеныя на грузінскую, расейскую і украінскую мовы.

Вершы Ільюшчыца кранаюць шчырасьцю і сьвежасьцю. Яны напоўненыя паэзіяй роднай прыроды, роднага кутка.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн «Знак Пашаны»,
  • мэдалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ільюшчыц Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Менск, БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.