Грузінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грузінская мова
ქართული
Картвэльскія мовы на мапе Грузіі. Арэал грузінскае мовы — цьмяна-зялёным
Ужываецца ў Грузіі, Расеі, ЗША, Ізраілі, Украіне, Турэччыне, Іране, Азэрбайджане
Рэгіён пераважна Закаўказьзе
Колькасьць карыстальнікаў
  • 3 700 000 чал. (2014)
Клясыфікацыя Картвэльская сям’я
  • Карта-занская група
    • Грузінская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Грузіі Грузіі
Рэгулюецца Кабінэтам міністраў Грузіі
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо грузінскі альфабэт[d], грузінскі шрыфт Брайля[d], асамтаўрулі[d], нусхуры[d] і мхэдрулі[d]
Коды мовы
ISO 639-1 ka
ISO 639-2(Б) geo
ISO 639-2(Т) kat
ISO 639-3 kat
SIL

Грузі́нская мо́ва (саманазва: ქართული ენა, вымаўл. [kʰɑɾt̪ʰuli ɛnɑ]) — мова картвэльскай сям’і, афіцыйная мова Грузіі, літаратурная мова шэрагу народнасьцяў Каўказу. Колькасьць носьбітаў — каля 4 млн чалавек.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная лінгвістыка не знаходзіць роднасных сувязяў між картвэльскай і якімі-кольвек іншымі моўнымі сем’ямі.

Бліжэй за ўсё да грузінскай так званыя занскія мовы картвэльскай сям’і (мэгрэльская ды лаская); глётахраналягічныя дасьледаваньні паказваюць, што грузінская аддзялілася ад іх каля 2700 гадоў таму. Найдалейшая блізкая мова — сванская — аддзялілася значна раней, недзе 4000 гадоў таму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]