Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Валеўка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Краіна Беларусь
Вёска Валеўка
Каардынаты 53°27′34.13″ пн. ш. 25°53′11.22″ у. д. / 53.4594806° пн. ш. 25.88645° у. д. / 53.4594806; 25.88645Каардынаты: 53°27′34.13″ пн. ш. 25°53′11.22″ у. д. / 53.4594806° пн. ш. 25.88645° у. д. / 53.4594806; 25.88645
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII ст. у Валеўцы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. У 1830-я гады ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар і перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з драўляных касьцёла і кляштарнага корпусу. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званіца. Я. Булгак, 1930 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1685 годзе з фундацыі ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча ў Валеўцы збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1840-я гады перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1870-я гады на дахам былога касьцёла паставілі невялікі купал.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады да асноўнага аб’ёму прыбудавалі званіцу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі сталю барока. Аснову складае прастакутны зруб, які пераходзіць у 5-гранную апсыду з бакавымі квадратнымі рызьніцамі. Галоўны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму і фармуецца бакавымі квадратнымі клецямі (ніжні ярус белых вежаў, верхнія зьнялі ў 1840-я гады), якія вылучаюць у цэнтры паглыбленую нішу і трыкутны франтон з заломам. Аб’ёмы будынка аб’ядноўваюцца пры дапамозе кутніх трыкутных застрэшкаў агульным 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай і шырокімі прафіляванымі карнізамі. У 1870-я гады ў цэнтры гонтавага даху паставілі купал на 8-гранным барабане, да галоўнага фасаду ў 1930-я гады дабудавалі 3-ярусную чацьверыковую званіцу, завершаную невялікім шатром з купалам. Вэртыкальна зашаляваныя фасады праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брускамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Усярэдзіне апсыда адмяжоўваецца ад перакрытай роўнай стольлю малітоўнай залі мэталічнай агароджай і драўляным 2-ярусным пазалочаным іканастасам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Караткевіч упамінае вёску ў «Зямлі пад белымі крыламі»[2]:

« Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсьць старажытнасьць. У прыватнасьці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касьцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданьню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы працы… В. М. Васьняцова. Так-так, вывезеныя калісьці з Варшавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак. У прыватнасьці ў Валеўку… »

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  2. ^ Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. — Менск, 1992. С. 16.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000445