Квакша звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звычайная квакша
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаЗемнаводныя
АтрадБясхвостыя
СямействаКвакшы
РодСапраўдныя квакшы
ВідКвакша звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Hyla arborea

Квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка) — невялікае земнаводнае сямейства квакшаў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела дасягае 35—45 мм, вядомая максымальная даўжыня — 52 мм; маса 4—9 г. Зьверху квакша афарбавана ў ярка-зялёны колер, зьнізу — у жаўтавата-белы. Верхняя і ніжняя часткі цела падзелены тонкай чорнай палосай, якая пашыраецца ззаду і ўтварае пятлю ўгару у вобласьці пахвіны. Зьверху цёмная палоса мае белы беражок. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя (напр., пры паніжэньні тэмпэратуры і павьшэньні вільготнасьці афарбоўка цямнейшая).

Цела зграбнае, канечнасьці адносна тонкія і доўгія. Кончыкі пальцаў квакшы расшыраны ў дыскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажання па дрэвах (па вэртыкальных паверхнях). Дыскі на кончыках пальцаў дапамагаюць ёй прыклейвацца да лістоў, галін, ствалоў дзякуючы таму, што яны багатыя на лімфатычныя і сьлізістыя залозы. Самцы маюць слаба разьвітыя шлюбныя мазалі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квакша звычайнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў