Кейсуке Хонда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кейсуке Хонда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1986(1986-06-12)[1][2][3] (37 гадоў) або 13 чэрвеня 1986(1986-06-13) (37 гадоў)
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2010
2010—2014
2014—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2020
2020—2021
2021
2021
Нагоя Грампус
ВВВ-Вэнлё
ЦСКА Масква
Мілян
Пачука
Мэльбурн Віктары
Вітэс
Батафогу
Нэфтчы
Судува
90 (11)
68 (24)
94 (20)
81 (9)
29 (10)
20 (7)
4 (0)
18 (2)
7 (2)
6 (1)
Зборныя
2008—2018 Японія 98 (37)

Кейсу́ке Хо́нда (па-японску: 本田 圭佑; нарадзіўся 13 чэрвеня 1986 году, Сэцу, Японія) — былы японскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Японіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру гулец пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 году падпісаў кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «ВВВ-Вэнлё» з Эрэдывізіі, аднак ужо праз паўгоду клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сэзон 2008—2009 гадоў гулец забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы сьнежня 2009 году было аб’яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расейскі ЦСКА. Дэбют гульца прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клюбу «Сэвільля».

27 кастрычніка 2013 году галоўны трэнэр «Міляну» Масыміліяна Алегры абвесьціў пра ўгоду на далучэньне Хонды да клюбу на правах вольнага агента ў студзені 2014 году[4][5]. 4 студзеня 2014 году гулец афіцыйна стаў гульцом італьянскага клюбу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе Кейсуке атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на полі ў складзе зборнай не зьявіўся. У 2007 годзе ў якасьці лідэра моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пэкінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 году гулец дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 траўня 2009 году ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦСКА:

«Мілян»:

«Нэфтчы»:

Японія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Keisuke Honda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Keisuke Honda // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ а б в KEISUKE HONDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Official: Allegri criticises Balotelli, announces deals for Rami, Honda. Soccerway
  5. ^ Allegri: Balotelli had a bad game. Football Italia

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]