Японская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Японская мова
日本語
Ужываецца ў Японія, Бразылія, ЗША (асабліва Гаваі), Пэру, Палаў, Маршалавы астравы, Аўстралія, Тайвань, Філіпіны, Гуам
Рэгіён Далёкі Ўсход, Паўднёвая Амэрыка, Аўстралія й Акіянія
Колькасьць карыстальнікаў 125 млн (2010)
Клясыфікацыя Алтайскія мовы (гіпатэтычна)
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Японія (дэ-факта)
Дапаможная мова ў Палаў (прызнаная мова меншасьці)
Рэгулюецца Японскі ўрад (фармальна)
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо кандзі[d], кана[d], катакана[d] і хірагана[d]
Коды мовы
ISO 639-1 ja
ISO 639-2(Б) jpn
ISO 639-2(Т) jpn
ISO 639-3 jpn
SIL

Япо́нская мо́ва (саманазва: 日本語, にほんご, にっぽんご, Аўдыё [nihõŋɡo], [nihõŋŋo] [2]) — мова, на якой размаўляюць больш за 130 мільёнаў людзей у сьвеце. Пашыраная пераважна ў Японіі, а таксама ў асяродзьдзі японскіх эмігрантаў. Першыя дакумэнтальныя сьведчаньні, якія пацьвярджаюць існаваньне японскай мовы, датуюцца VIII ст. Японская мова графічна выяўляецца трыма сыстэмамі — дзьвюма складовымі азбукамі кана (хіраґана і катакана) ды мадыфікаванымі пасьля 1946 году кітайскімі герогліфамі. Хіраґана выкарыстоўваецца для дапісаньня марфэмаў ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная герогліфамі, альбо для запісу словаў, якія больш не запісваюцца герогліфамі (пасьля рэформы альбо зь нейкіх іншых прычынаў). Катакана выкарыстоўваецца да запісу запазычаньняў і выклічнікаў. Існуе таксама лацінізаваны альфабэт ромадзі (ローマ字) для перадачы японскіх фанэмаў.

Слоўнік японскай мовы налічвае больш за мільён словаў. Ён зазнаў моцны ўплыў, у прыватнасьці, кітайскае мовы. Пасьля другой сусьветнай вайны мае месца актыўнае запазычаньне ангельскіх словаў.

Сосэкі Нацумэ зьяўляецца адным з аўтараў, якія сфармавалі сучасную літаратурную японскую мову. У 1946 годзе была праведзеная рэформа герагліфікі ў мэтах яе спрашчэньня. Быў таксама складзены сьпіс найчасьцей ужываных герогліфаў, а герогліфы, якія ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў Кітаі падобная рэформа таксама была асобна праведзеная пасьля Другой сусьветнай вайны, сёньня японская герагліфіка й кітайская герагліфіка КНР адрозьніваюцца, а кітайцы дыяспары ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі й кітайская дзяржава на Тайвані засталіся пры старых варыянтах напісаньня.

На поўдні Японскага архіпэлягу знаходзіцца вызначаная частка ідыёмаў (гл. рукюскія мовы), якія могуць лічыцца як асобнымі ад японскай мовамі, так і яе дыялектамі. Зь імі японская мова ўтварае сям'ю япона-рукюскіх моваў. Сувязі сям'і зьяўляюцца нявызначанымі, аднак некаторае распаўсюджваньне мае гіпотэза пра належнасьць япона-рукюскае сям'і да алтайскіх моваў. Тым ня менш, у выпадку погляду на рукюскія мовы як на дыялекты японскае мовы, японская мова становіцца адзінай, а значыць — мовай-ізалятам (мова, якая не ўваходзіць у якую-небудзь моўную галіну, групу альбо сям'ю) альбо непасрэдна ўваходзіць у алтайскую сям'ю моваў (гіпатэтычна).

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыялекты японскай мовы
Розьніца ў вымаўленьні прастамоўнай звязкі だ (да) у розных рэгіёнах Японіі

Дзякуючы геаграфічным асаблівасьцям Японіі, то бок існаваньня мноства ізаляваных астравоў, высокіх горных хрыбтоў, існуе больш за дзясятак дыялектаў мовы. Яны адрозьніваюцца па слоўнікавым запасе, марфалёгіі, ужываньню службовых часьцінаў, а ў некаторых выпадках — і паводле вымаўленьня. Сярод распаўсюджаных дыялектаў можна вылучыць кансай-бэн (па-японску: 関西弁), тохаку-бэн (па-японску: 東北弁) і канто-бэн (па-японску: 関東弁), дыялект Токіё і навакольля. Носьбіты розных далёкіх дыялектаў часьцяком не разумеюць адзін аднаго, не зважаючы на тое, што кожны японец ведае стандартную японскую мову. Найбольшыя моўныя адрозьненьні існуюць паміж паўднёвымі, як то астравы Рукю, і паўночнымі раёнамі Японіі. Асноўная тэрыторыя дзеліцца на заходнюю і ўсходнюю групы. На аснове такійскага дыялекту была сфармавана «агульная мова» (па-японску: 共通語 кё:цу:го). Стандартызаваны дыялект з 1886 году стаў вывучацца ў навучальных установах. Згладжваньне дыялектычных асаблівасьцяў таксама зьвязана з актыўным выкарыстаньнем агульных дыялектаў ў СМІ.

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зычныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асаблівасьцю японскай мовы зьяўляецца тое, что за зычным абавязкова павінны ісьці галосны. Адзінае выключэньне — н.

білябілярны альвеалярны рэтрафлексны альвеалярна-палятальны палятальны вялярны увулярны гартанны
выбухны p    b t    d       k   ɡ    
насавы m n       ŋ ɴ  
аднаўдарны     ɽ          
фрыкатыўны ɸ s    z   ɕ    ʑ ç     h
апраксымант         j ɰ    
афрыкат   ʦ    ʣ   ʨ    ʥ        

Галосныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хірагана МФА Зацемкі
[a] Як «а» ў крыніца.
[i] Як «і» ў мяккі. Пасьля галоснай і ў пачатку слова можа вымаўляцца як «й»
[ɯ] Адсутнічае ў беларускай мове, сярэдні гук паміж «ы» й «у».
[e] Як «э» ў сэнс. Пасьля к, г, м звычайна вымаўляецца як беларускае «е» ў кепскі.
[o] Як беларускае «о», але не такі доўгі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Транскрыпцыя паводле МФА

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]