Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютана; пунктавая маса m1 прыцягвае іншую пунктавую масу m2 церазь сілу F2, якая проста прапарцыянальна здабытку іх масаў і адваротна прапарцыянальна квадрату адлегласьці (r) паміж імі. Не зважаючы на масы ці адлегласьць, велічыні |F1| і |F2| заўсёды будуць аднолькавымі. Gгравітацыйная канстанта.

Зако́н сусьве́тнага прыця́гненьня (зако́н гравіта́цыі) — закон, які вызначае інтэнсіўнасьць гравітацыйнага ўзаемадзеяньня целаў. Закон сусьветнага прыцягненьня быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе.

Сучасная фармулёўка закону:

« Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго зь сілаю, проста прапарцыянальнаю здабытку іх масаў і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласьці паміж імі. »

F = G \frac {m_1 m_2} {r^2}

або ў вэктарнай форме

\vec F = G \frac {m_1 m_2 \vec r} {r^3}

дзе G — гравітацыйная канстанта, роўная −6,673 * 10-11 м³/(кг*с²)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў