Клятва Гіпакрата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Клятва Гіпакрата — лекарская прысяга, якая сьцьвярджае асноўныя маральна-этычныя прынцыпы паводзінаў доктара, а таксама агульнаўжывальная назва прысягі, якая прыносіцца кожным, хто зьбіраецца стаць мэдыкам.

9 этычных прынцыпаў або абавязацельстваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • абавязацельствы перад настаўнікамі, калегамі і вучнямі;
  • прынцып непрычыненьня шкоды;
  • абавязацельствы аказаньня дапамогі хвораму (прынцып міласэрнасьці);
  • прынцып клопату аб карысьці хворага і дамінанты інтарэсаў хворага;
  • прынцып павагі да жыцьця і адмоўнага стаўленьня да эўтаназіі;
  • прынцып павагі да жыцьця і адмоўнага стаўленьня да абортаў;
  • абавязацельства аб адмове ад інтымных сувязяў з пацыентамі;
  • абавязацельства асабістага ўдасканаленьня;
  • урачэбная тайна (прынцып прыватнасьці)