Конская сіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ко́нская сі́ла (к. с.) — адзінка вымярэньня магутнасьці. Навукоўцы вельмі рэдка карыстаюцца гэтай адзінкай з-за яе неадназначнага азначэньня, але нягледзячы на гэта, яна атрымала шырокае распаўсюджваньне, асабліва ў аўтамабільнай індустрыі.

Стандартнай адзінкай сыстэмы СІ для вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват.

Конская сіла ўпершыню прапанаваная Джэймсам Ўатам, які ацэньваў магутнасць сваіх паравых рухавікоў. Меркавалася, што конь можа паднімаць у сярэднім 33 000 фунт-футаў у хвіліну (напрыклад, 330 фунтаў (150 кг) з хуткасьцю 100 футаў (30 хв) у хвіліну), што складае роўна 745,69987158227022 Вт. Гэтую адзінку дагэтуль ужываюць у ангельскамоўных краінах (пазначэньне HP).

У большасьці эўрапейскіх краін, у тым ліку ў Беларусі, конская сіла вызначаецца як 75 кгсм/с, што складае роўна 735,49875 Вт (часам гэта завуць «мэтрычная конская сіла»; пазначэньне PS (ням.), CV (фр.), pk (нід.)).

Існуюць і іншыя азначэньні конскай сілы.